Паважаныя калегі! Ад імя ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама прыміце шчырыя віншаванні і самыя добрыя пажаданні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
У гэты дзень мы ўшаноўваем усіх, хто ўносіць вялікі ўклад у захаванне і прымнажэнне духоўнага багацця нашай краіны. Менавіта вы, фармуеце самасвядомасць чалавека, ўплываеце на адукацыю і эстэтычнае выхаванне пакаленняў.
Мы па праву ганарымся дасягненнямі нашых устаноў сферы культуры. За ўсімі вялікімі і малымі праектамі стаіце вы, паважаныя работнікі культуры і мастацтва, захавальнікі культурнай спадчыны нашага рэгіёну.
Наперадзе нас чакае яшчэ шмат унікальных праектаў, яркіх фестываляў і святаў, сведкамі якіх стануць не толькі жыхары нашага горада, але і госці з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і розных краін свету.
Дзякуем Вам за творчасць, энтузіязм і шчырую адданасць прафесіі.
Жадаем аптымізму, новых творчых ідэй і магчымасцяў.
Здароўя і дабрабыту, дабра і міру вам і вашым блізкім!
З павагай, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама М.В.Клепчукова