БІБЛІЯТЭКІ МАГІЛЁВА ЗАПРАШАЮЦЬ НА ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага будзе адзначацца Міжнародны дзень роднай мовы! Бібліятэкі горада, дзе слова з’яўляецца сапраўдным скарбам, прапануюць падзяліцца з вамі захапленнем і гордасцю за нашу найпрыгажэйшую беларускую мову.

Мова — гэта не толькі інструмент камунікацыі, але і жывая спадчына, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Яна адлюстроўвае нашу гісторыю, культуру і традыцыі. У бібліятэках мы заахвочваем і падтрымліваем вывучэнне і выкарыстанне роднай мовы.

Таму запрашаем вас стаць удзельнікамі ТВОРЧАГА НАСТРОЮ «ТВОЙ СТЫЛЬ — МОВА!», дзе будуць працаваць:
📍 культурная прастора «#МоваГучыць»;
📍 МІКС-пляцоўка «Гуляй па-беларуску!»;
📍 кніжная вандроўка «Роднае слова»;
📍 літаратурны агляд «Пад вокладкай»;
📍 інтэлект-прастора «МОВА» і інш.

А таксама вас чакае цікавая сустрэча з беларускай пісьменніцай Галінай Пярун @perun4858

Больш падрабязную інфармацыю шукайце на сайце ўстановы (csgpb.by).

Давайце разам адзначым Міжнародны дзень роднай мовы, каб захаваць і ўмацаваць нашу беларускую моўную спадчыну. Прыходзьце ў бібліятэкі горада Магілёва, адкрывайце новыя старонкі літаратурнага свету і дзяліцеся сваімі гісторыямі і ўражаннямі.