Запрашаем на літаратурны куфэрак у рамках Міжнароднага дня роднай мовы!

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата з`яўляецца важным святам для беларусаў і нагадвае нам пра значэнне роднага слова і неабходнасць яго захавання. У гэты дзень мы ўшаноўваем нашу мову, яе гісторыю і культурную спадчыну.

Бібліятэкі горада падрыхтавалі шэраг разнастайных мерапрыемстваў і запрашаюць усіх прыняць удзел у літаратурным куфэрку «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Адкрыюць святочны дзень інтэрактыўныя пляцоўкі «#МоваВеды» ва ўсіх бібліятэках сістэмы з вялікай колькасцю цікавых і захапляльных заданняў. Вас чакаюць беларускія гульні, інтэрактыўныя віктарыны, квэсты, турніры.

Таксама запрашаем стать удзельнікамі літаратурнай крыніцы «Ад слова да мовы». Так, пасбаборнічаць у моўным слэме «Гучы, родная мова!» можна будзе ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 9 (вул. Крупскай, 184), адзначыць юбілей Р. Барадуліна запрашае дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна, дзе пройдзе паэтычны ўспамін «Шчаслівай зоркі самародак» (пр-т Пушкінскі, 36), гасцёўня «Родная мова — модная мова!» адкрывае свае дзверы ў бібліятэцы-філіале № 4 імя М. Лермантава (вул. Народнага Апалчэння, 4) і інш.

У 17.30 цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (вул. Першамайская, 30) запрашае на прэзентацыю выставы ў вокнах «Сцежкамі роднай мовы» магілёўскага фотамастака Анастасіі Багамазавай.
На працягу дня у сацыяльных сетках будзе праходзіць чэлендж «#РазмаўляйПрыгожа» з чытаннем урыўкаў з твораў-юбіляраў, якія зрабілі вялікі ўклад у нашу культуру. Гэта выдатная магчымасць не толькі ўспомніць любімыя творы, але і падзяліцца імі з іншымі!
У гэты дзень усе жадаючыя змогуць праверыць свае веды па беларускай мове прыняўшы ўдзел у анлайн-дыктоўцы «Моўны код», якая будзе размешчана на ютуб-канале ўстановы «Библиотеки Могилева».

Ну і, вядома, усім неабыякавым да літаратуры мы прапануем пазнаёмііца с аглядам навінак «10 кніг, якія варта прачытаць».

І, як заўсёды, за самым займальным можна сачыць у ФОТАдзённіку #літаратурныкуфэрак у сацыяльных сетках «ВКонтакте» і «Инстаграм».

Давайце разам святкаваць ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ!