Калі душа спявае…

Песня — гэта вялікі здабытак чалавецтвам. У ёй захавалася культурная памяць продкаў.

А беларуская народная песня — гэта велізарная скарбніца, яна дае нам
невымерныя веды, разуменне мінулага і сучаснасці.

24 мая 2022 года гасцінна расчыніўсваі дзвері Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу для аматараў народнай песні.

Канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні «Веранёвіца»
Праляцела на адным дыханні і падарыла глядачам незабыўныя ўражання.

Кожны канцэртны нумар у выкананні народнага ансамбля прасякнуты душэўнасцю і шчырасцю і саправаждаўся апладысментамі.

Удзельнікаў народнага ансамюля «Вераснёвіца» заўседы адрознівае шчырасць выканання, уменне зрабіць песню глыбокай, вобразнай і пранікненай. Усё гэта дзякаючы кіраўнікам — Вольге Станкевіч і Святлане Зайцавай.

Мы спадзяем, што песні, якія выконвалі удзельнікі, пакінулі у душы жыватворны агеньчык і будуць натхняць на новыя сустрэчы з народнай песняй.

Т.А.Мяховіч