Канцэртныя праграмы

Канцэртныя праграмы ансамбля — гэта своеасаблівы тэатр песні з цікавым чаргаваннем харавых, інструментальных і сольных нумароў, музычны змест якіх дапаўняецца шматколернасцю народных строяў.

Рэпертуар ансамбля вельмі шырокі па сваім дыяпазоне. Песні, якія ўваходзяць у яго з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнага жыцця беларускага народа, напрыклад такія як: «За маладых», «Маруся», «Запрагай-ка, бацька, коней», «Звіняць званчыкі» і інш. Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кампазітар Леанід Канстанцінавіч Захлеўны.

Тэксты песень «Маруся», «Вечарынка», «Падаюць зоркі» ўжо даўно знаёмыя многім. «Бяседа» — самы гастралюючы беларускі калектыў. Рэпертуар гучыць па ўсёй Еўропе. Але ні ў Аўстраліі, ні ў Румыніі, ні ва Ўкраіне не сустракалі так цёпла, як на Радзіме. Дарэчы, «Бяседа» хоць і фальклорны ансамбль, але ўсе навамодныя музычныя плыні заўважае. На канцэртах часта гучаць і этнічныя матывы ў сучаснай апрацоўцы.