Жыхароў Магілёва запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі
Рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году народнага адзінства, праходзіць з 15 сакавіка па 31 снежня 2021 года.
Прыняць у ім удзел могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калектывы аўтараў (не больш за 5 чалавек), а таксама працоўныя калектывы арганізацый культуры Рэспублікі Беларусь.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
— «Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы твор выяўленчага мастацтва патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшае культурнае мерапрыемства народнай творчасці патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі»;
— «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект патрыятычнай тэматыкі».
Матэрыялы ў друкаваным і электронным варыянце трэба прадставіць у Міністэрства культуры з 1 верасня па 15 кастрычніка 2021 года.
Арганізатар конкурсу — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі
Рэд.