«Літаратурная старонка»

да 105-годдзя з дня наражэння

Янка Брыль — народны пісьменнік Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, арыгінальны мастак, сапраўдны майстар малога жанру: апавяданні, навелы, нарысы.

На абанеменце цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса арганізавана кніжная выстава «Яшчэ раз пра вечнае». Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах: «Муштук і папка», «Птушкі і гнёзды», «Вячэрняе», «Пішу як жыву» і іншыя кнігі.

А для тых, хто не можа наведаць бібліятэку, мы падрыхтавалі інтэрактыўны плакат аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Усіх наведвальнікаў нашага сайта запрашаем пазнаёміцца з інтэрактыўным плакатам «Янка Брыль».